Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2007-02
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2007 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Забойцы Сабакі жылі побач з чалавекам заўсёды - яшчэ з першабытных часоў. Дапамагалі ў самых розных справах, і заўжды з’яўляліся прыкладам розуму, самаадданасці і непахіснай вернасці. Але ў людзей раз-пораз узнікалі якія-небудзь праблемы. І пачынаўся пошук вінаватых. І вельмі часта пад гарачую чалавечую руку пападалі тыя, хто самы блізкі і заўсёды перад вачыма. У тым ліку і сабакі… Апошнія два ці тры гады брылеўскае наваколле перыядычна прачэсвалі “зондэркаманды” па адстрэлу сабак. Невядома адкуль, без папярэдніх аб’яў з’яўляліся вясёлыя малайцы з стрэльбамі, і пачыналася натуральная бойня. Забітыя сабакі так і заставаліся ляжаць там, дзе да іх прыйшла смерць. Можа гэта план па адстрэлу такі быў (зараз у нас усё плануюць), а можа яшчэ якая халера здаралася ў галовах тых, каму “відней”. Апошні усплеск забойстваў сабак адбыўся днямі. Кажуць, недзе на ферме ў Макаранцах пачалі дохнуць каровы. Нехта бачыў, што там прабягала лісіца. Зразумела, падумалі, што яна была шалёная і пакусала тых кароў. Ну, а паколькі шалёнства, то трэба ў радыусе 15 км забіць усіх сабак, якія не прывязаныя. І пачалося!..
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс