Брылеўскі летапіс, 4 (23)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

4 (23)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2007-02

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2007 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Яшчэ нядаўна гэты дзень не карыстаўся такой увагай. Але зараз ён упэўнена крочыць праз нашы сэрцы. Так хто ж такі святы Валянцін і чаму такая ўвага да гэтай асобы? ...Некалі, у старадаўнія часы, непадалёк ад Рыма жыў епіскап Тэрнійскі (Валянцін). Ён як святар вянчаў маладыя пары насуперак загадам імператара Клаўдзія Другога, які ў кожным нежанатым мужчыне бачыў толькі свайго салдата. За гэта Валянцін быў зняволены ў турму, а 14 лютага 270 года спалены. А па другім паданні, у тыя раннія хрысціянскія часы ў Рыме жыў урач Валянцін, які па паклёпу трапіў у турму. І мясцовыя дзеці, якіх ён лячыў, пачалі бегаць да вакон турмы і пісаць яму запісачкі з прывітаннямі і пажаданнямі. Дзеці імкнуліся падтрымаць сябра. Турэмны назіральнік, які ганьбіў хрысціян, праганяў дзяцей. Але калі ён пачытаў тыя наіўныя запіскі, то даведаўся пра лекарскія здольнасці вязня. І, парушаючы закон, прывёў да яго сваю сляпую ад нараджэння дачку. І здзейсніўся цуд: Валянцін вярнуў дзяўчыне зрок. Яна пакахала свайго збавіцеля, але гэтае ка ханне было нядоўгім - у хуткім часе Валянціна пакаралі смерцю. А дзяўчыне перадалі ад гэтага маладога чалавека толькі маленькую запісачку з подпісам: “Ваш Валянцін”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле