Брылеўскі летапіс, 2 (21)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

2 (21)

Miejsce wydania: Брылі

Data wydania: 2007-01

Redaktor: Яцкоў Мікола

Copyright © 2007 by Брылеўскі летапіс

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Права на выбар Выбары ў мясцовыя Савета пачалі свой адлік з 9 студзеня - з моманту пачатку датэрміновага галасавання. Пяць дзён члены Брылеўскай участковай выбарчай камісіі з раніцы і да вечара працавалі. Суткамі дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі. Працэс, як кажуць, ішоў, і к вечару 13 студзеня планка яўкі выбаршчыкаў у 50% была пераадолена. Выбары ў Брылях адбыліся. А ўжо 14 студзеня, у афіцыйны дзень выбараў, ішла барацьба за “працэнт яўкі”. Трэба сказаць, што сёлетнія выбары вызначыліся даволі вялікай актыўнасцю нашых выбаршчыкаў, негледзячы на тое, што ніякіх дапаможных сродкаў у выглядзе, напрыклад, чарговага рэферэндума, дададзена не было. Звычайна правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы было вельмі складанай справай, улічваючы адносіны народу да гэтых мясцовых структур: “А навошта нам гэтыя дэпутаты? Усё роўна толку ад іх ніякага няма!..” А тут чамусьці народ пайшоў вызначацца і выбіраць сваіх прадстаўнікоў. Здаецца, нейкія зрухі ў свядомасці людзей адбываюцца. І гэта вельмі добра.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле