Месца выхаду: Барысаў
Дата выхаду: 2001-01
Рэдактар: Мацельскі М.
Выдавец: Рэдакцыя газеты Гоман Барысаўшчыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
«Гоман Барысаўшчыны» - грамадска-палітычная, асветніцкая газета. Заснавальнікі: І. Белы, У. Буйко, У. Дубаневіч, М. Мацельскі, М. Пучылы. Калі нехта адзін будзе распавядаць аб чымсьці, гэта можа быць цікава, але, як звычай, досыць аднабакова. Калі ж аб тым самым будуць весці гаворку сдначасова шмат людзей, то такое шматгалоссе можа быць названа старым беларускім словам „гоман”. Таму наша газета і завецца „Гоман Барысаушчыны”, як сканцэнтраванне разнастайных думак і шматбаковай інфармацыі аб гісторыі, сучаснасці і будучыні нашага краю. Занавальнікі газеты - людзі, якія не могуць абыякава глядзець на стан нашага жыцця - эканамічны, грамадска-палітычны і культурны. Газета „Гоман Барысаушчыны” робіцца і прызначана у першую чаргу для тых, хто лічыць нашы землі не правінцыяй, а краем у цэнтры еурапейскай дзяржавы - Беларусі. Наша газета для тых, хто жадае бачыць Барысаушчыну эканамічна адроджанай, з квітнеючым культурным жыццём, са здаровымі жыхарамі, якія б жылі ў экалагічна чыстым асяроддзі пры гарантаванні іх грамадзянскіх правоў. Наша газегпа для тых, хто думае, разважае, сумняваецца, задае пытанні, шукае адказы і мае разумныя прапановы, якія можна выказаць пад час дабразычлівай гамонкі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гоман Барысаўшчыны