Брылеўскі летапіс, 16

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

16

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2006-11

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2006 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Тэатральная сустрэча Вучні малодшых класаў Брылеўскай школы раптоўна апынуліся ў казцы. Гэта здарылася 2 лістапада ў памяшканні Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра на спектаклі “Залатое сэрцайка”. Дзеці ўважліва назіралі за тым, як Ліса і Воўк скралі ў Дзеда і Бабы залатое яечка, каб з яго вылупілася Курачка, якая будзе несці такія ж залатыя яйкі. І тады, як меркавалі Лісіца і Воўк, у іх будзе шмат грошай. І пачалі тыя казачныя злодзеі выседжваць яйка. І праз пэўны час на свет з’явілася маленькае птушаня, але не Курачка, а Пеўнік. Вядома ж, усе мары будучых багацеяў у момант абрушыліся. Але маленькі Пеўнік так спадабаўся нашым героям, што яны нават здзівіліся: як ім раней жылося без гэтага маленькага цуда? І пачалі яны, як кажуць у казках, усе разам жыць ды дабра нажываць. І ўсё тут скончылася добра. І дзеці нашы зразумелі галоўную думку гэтай цудоўнай казкі: шчасце не ў колькасці грошай, а ў добрых адносінах адзін да аднаго.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле