Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2006-09
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2006 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Урачыстая песня Хтосьці кажа, што толькі дзяржава павінна мець гімн, а гімны гарадоў, працоўных калектываў, школ - гэта нейкія дробязі, не вартыя ўвагі. Але з гэтым сцвярджэннем згадзіцца нельга. Бо ўрачыстая песня, якая аб’ядноўвае і натхняе на добрыя справы, - гэта не дробязь. Аднойчы з’явілася думка напісаць гімн Брылеўскай школы. І 29 верасня 2003 года гэтая думка ператварылася ў словы і ноты. І з таго часу наша школа мае сваю урачыстую песню. Калісьці была спроба надрукаваць яе ў раённай “Прыдняпроўскай ніве”, але па вядомых прычынах публікацыі не атрымалася. І вось зараз, у цёплыя вераснёўскія дні “Брылеўскі летапіс” упершыню друкуе гэты твор - каб напісанае засталося.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс