Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2006-08
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2006 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Жаданне разумець Да 70-годдзя Генадзя Бураўкіна Гэтага чалавека ведаюць усе: вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў з экранаў беларускага тэлебачання кожны вечар маленькіх беларусаў вітае бессмяротная “Калыханка”: “Доўгі дзень, цёплы дзень адплывае за аблокі…” Словы гэтыя напісаў паэт Генадзь Бураўкін. Яны светлыя і чыстыя. Яны вельмі спеўныя. З гэтай нагоды шмат беларускіх кампазітараў заўсёды вельмі пільна ўглядаюцца ў вершы Генадзя Мікалаевіча. І мяне не абмінула гэта хваляванне - слухаць меладычнае гучанне бураўкінскіх вершаў і занатоўваць іх на нотных аркушах. А потым адбылося скрыжаванне нашых жыццёвых шляхоў, і сонечным віхурам нас падхапіла прыязнае сяброўства. З Бураўкіным заўсёды цікава. Ён усё разумее. У вачах ягоных заўсёды хаваюцца хітрыкі іроніі і ласкавасці. Але, калі справа даходзіць да прынцыповых момантаў, то гэтую гранітную непахіснасць няможна ўзяць аніякім дынамітам. Прынцыпы ў Бураўкіна простыя: шанаваць Мову і Айчыну, не здраджваць, і - каб беларусы людзьмі зваліся.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс