Наша слова.pdf, 149 / 2024

Наша слова.pdf

149 / 2024

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2024-11-06

Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

1-2 лістапада ў Беларусі прайшлі “Каласавіны”. “Каласавіны прайшлі па вялікім коле. Супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун праехаў па ўсім маршруце, дасылаючы невялікія тэксты і мноства фотаздымкаў, з якіх атрымаўся гэты рэпартаж. 1 лістапада ў музеі Якуба Коласа прайшла XXXVIІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Каласавiны-2024". Пасля адкрыцця канферэнцыі і прывітальных словаў ганаровых гасцей прайшла куратарская экскурсія ад В.Д. Міцкевіч па часовай экспазіцыі "Заступнік бацькавай спадчыны". Пасля пленарнага паседжання і працы секцый прайшла куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі "Космас - наш!" А затым была прадстаўлена літаратурна-музычная праграма ад заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь "Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь". 2 лістапада ўдзельнікі канферэнцыі пераехалі ў г. Стоўбцы. Тут адбылося ўскладанне кветак да помніка Якубу Коласу (вул. Цэнтральная, г. Стоўбцы) сумесна са Стаўпецкім раённым выканаўчым камітэтам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле