Наша слова.pdf, 146 / 2024

Наша слова.pdf

146 / 2024

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2024-10-16

Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

12 кастрычніка ў санктуарыі Гарадзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) з удзелам вялікай колькасці вернікаў прайшлі ўрачыстасці каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы Засмучаных. Папярэдняя каранацыя абраза Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ў Беларусі пятнаццаць гадоў таму: 22 жніўня 2009 года арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснэр усклаў папскія кароны на цудатворны абраз Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі Азёраў. Год таму тагачасны пастыр Гарадзенскай дыяцэзіі, сёння - біскуп эмэрыт Аляксандр Кашкевіч прыняў рашэнне каранаваць старадаўні Барунскі абраз, які ўжо больш за тры стагоддзі слыне цудамі і карыстаецца вялікай пашанай вернікаў. Гэтай без перабольшання гістарычнай падзеі папярэднічала малітоўная падрыхтоўка ў форме навэнны з дзевяці субот, калі ў санктуарыі збіраліся вернікі з розных дэканатаў Гарадзенскай дыяцэзіі і іншыя пілігрымы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле