Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2006-06-30
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2006 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Спадзяванне на перамогу альбо як можна змагацца з ветрадуямі Паглядзелі ўважліва Людзміла Андрэеўна і Пётр Мікалаевіч Парфененкі на свае вокны і падумалі, што столькі наогул і не жывуць, колькі гадоў гэтым рамам. Бо дом будаваўся яшчэ пры Мікалае Цімафеевічы Коршунаве, і незлічона ўсялякіх падзей прашумела над яго дахам. А паколькі сёння будынкам гэтым валодае раённая кантора камунальнай гаспадаркі, то і вырашылі Парфененкі звярнуцца туды - каб паставілі ім новыя аконныя рамы. Бо кватэра не прыватызаваная і па камунальным плацяжам ніякіх даўгоў няма. І адлік часу гэтай, на першы погляд, простай справы пачаўся вясной мінулага, 2005, года. Напісалі заяву. Прыехаў паважны прадстаўнік - пахадзіў, паглядзеў, патыкаў пальцам там-сям і сурова прамовіў: “Трэба было лепей рамы фарбаваць! Во фарбавалі бы, дык яны і не пагнілі б!” Тое, што гэты драўляны выраб справіў сваё амаль трыццацігоддзе, у разлік не прымалася. Але усё-ткі прагучала абяцанне даць ход гэтай справе. І пабеглі дні, якія склаліся ў тыдні і месяцы. Недзе ўвосень вырашыла Л.Парфененка патэлефанаваць у кантору і пачула ў адказ: “Яшчэ не зрабілі. Бо ў нас вельмі шмат усялякіх заказаў!” Трохі здзівілася Людзміла Андрэеўна такому адказу, бо не вельмі зразумела, чым яе заказ адрозніваецца ад іншых. Але па старой беларускай звычцы падумала, што можа так і трэба.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс