Брылеўскі летапіс, 03

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

03

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2006-06-20

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2006 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Наш агульны “Брылеўскі летапіс” зрабіў свае першыя крокі. Няхай яны не вельмі ўпэўненыя, асцярожныя, але яны ёсць. І яны адгукнуліся ў тваёй, мой аднавясковец, зацікаўленасці. Уладзімір Ільіч Мажораў сказаў, што мясцовае выданне - справа добрая і патрэбная. Тамара Трафімаўна Жураўкова згадзілася рыхтаваць старонку жыцця і навінаў Брылеўскай школы. Людзміла Бураева паведаміла, што прачытала першы нумар “ад коркі да коркі”. І адразу пачала высвятляць, як можна аформіць падпіску на гэтае выданне. Валерый Бураеў выказаў пажаданне, каб “Летапіс” выходзіў у каляровым выглядзе... І радасна стала ад гэтага розгаласа!.. Аказваецца, людзям на самой справе патрэбна с в а я газета, у якой гаворка будзе ісці пра с в а ё , якое не дзесьці там, за лясамі і балотамі, а тут, побач. Так што, шаноўны, рыхтуйся: будзем рабіць справу гэтую агульнымі намаганнямі. Што тычыцца падпіскі, то мне трэба дакладна ведаць, колькі чалавек жадаюць атрымліваць нашу газету - каб вызначыць лічбу тыражу. Гаворка пра каляровае афармленне ісці пакуль што не будзе. Мусіць, да тых часоў, калі Валера Бураеў зробіцца алігархам і дасці грошы на фарбы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле