Свабода (Тут і цяпер), 125

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

125

Дата выхаду: 2008-07-31

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://svabodaby.net/

Вітаміны ад смерці Беларусь – першая ў свеце па колькасці самагубстваў Дзесьці ў свеце бушуюць цунамі і тайфуны, а на беларускія галовы толькі за апошнія тры месяцы абрынаецца ўжо другая порцыя ашаламляльнай статыстыкі. У траўні стала вядома, што мы - самыя нешчаслівыя ў свеце (бо самі сябе такімі лічым), а надоечы аказалася, што мы - першыя ў свеце па колькасці самагубстваў - 36,8 суіцыдаў на сто тысяч чалавек. Большасць нашых экспертаў (гл. апытанне на стар. 2) сыходзяцца ў думцы, што самагубства ўчыняе чалавек, для якога жыццё страціла сэнс. Праўда, ёсць варыянты - самагубства з цікавасці альбо з помсты, аднак гэткія матывы, хутчэй за ўсё, не асноўныя. Выказваецца таксама думка, што мы маем справу з сусветнай тэндэнцыяй да страты сэнсу жыцця, а значыць, заўтра ўва ўсім свеце колькасць суіцыдаў можа значна вырасці. Зрэшты, “вялікія пытанні чалавецтва” - асобная тэма. Тут наша гаворка пра Беларусь і пра яе лідэрства ў суіцыдальнай статыстыцы. Той, каму даводзіцца бываць у суседніх краінах, пацвердзіць маё адчуванне, што агульная “настроенасць” на добраахвотны сыход з жыцця там не большая і не меншая, чым у нас. Падобны псіхалагічны фон постсавецкай нацыі, што сустрэлася з незнаёмымі раней праблемамі новага жыццёвага ўкладу. Але чамы мы - лідэры? Таму што пры ўсім падабенстве ў нас усё ж крыху менш матывацыі да жыцця. I вось тут пытанне - а чым у плане духоўных каштоўнасцяў мы так ужо радыкальна адрозніваемся ад расейцаў ці ўкраінцаў, палякаў ці літоўцаў?

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле