Дата выхаду: 2008-07-24
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://svabodaby.net/
МІГі ляцяць у Дарфур Арышт Караджыча нагадаў пра сувязі Лукашэнкі са злачыннымі рэжымамі “Новыя расійскія знішчальнікі МІГ29 нядаўна прыбылі ў Судан з Беларусі”, — паведаміла ў панядзелак суданская газета Sudan Tribune. Паводле інфармацыі крыніцы газеты, 12 знішчальнікаў былі сакрэтна дастаўлены ў Судан транспартнымі самлётамі беларускай авіякампаніі ў сярэдзіне ліпеня. Рэзалюцыя Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў забараняе пастаўку любых узбраенняў у Судан, дзе пяць апошніх гадоў ідзе вайна ў правінцыі Дарфур. Паводоле ААН, падчас гэтага ўзброенага канфлікту загінулі каля 400 тысяч чалавек, амаль 4 мільёны сталі ўцекачамі. Тысячы ўцекачоў, у першую чаргу, жанчын і дзяцей, штодня паміраюць ад голаду і хваробаў у Дарфуры. А ўвечары панядзелка прыйшло паведамленне з Сербіі пра арышт Радавана Караджыча, які падчас вайны ў Босніі і Герцагавіне ўзначальваў там самаабвешчаную Рэспубліку Сербскую. Ордэр на яго затрыманне выдаў Міжнародны трыбунал у Гаазе, дзе адбылі альбо адбываюць розныя тэрміны зняволення асобы, прызнаныя вінаватымі ў злачынствах падчас войнаўу Босніі, Харватыі, Косаве.
Каталёг: Kamunikat.org