Свабода (Тут і цяпер), 123

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

123

Дата выхаду: 2008-07-17

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://svabodaby.net/

Ах, які быў палкоўнік... Мінская міліцыя: Лідэр апазіцыі сам сябе збіў нагамі Здавалася, можна ўжо было прызвычаіцца да ўсяго: да разгону спецназам мірных дэманстрацыяў, да збіцця міліцыянтамі жанчынаў, да затрымання ў інтэлігенцыі за хуліганства - то бок, “нецэнзурную лаянку”, да ілжэсведкаўу міліцэйскай форме ў судах… Але, як высвятляецца, няма мяжы цынізму і хлусні. Падчасакцыіўпадтрымку дзеячоў апазіцыі, арыштаваных КДБ на падставе надуманых абвінавачанняў у датычнасці да нядаўняга выбухуў Мінску, спецназаўцы жорстка збілі аднаго з лідэраў дэмсілаў, старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку. Збівалі на вачаху сведкаў, пад аб’ектывамі фотакамер. Пасля ў лякарні ў Лябедзькі зафіксуюць пяць гематомаў (крывападцёкаў) на грудзях і нагах. На думку намесніка начальніка ГУУС Мінска Аляксандра Найдзенкі, лідэр АГП… сам сябе збіў. “Ніхто з супрацоўнікаў міліцыі, а тым больш палка міліцыі спецыяльнага прызначэння не збіваўЛябедзьку. Я прысутнічаў пры гэтай несанкцыянаванай акцыі і бачыў, якусё адбывалася. Лябедзька проста інсцэніяваў сваё збіццё”, — заявіў палкоўнік міліцыі. На гэтым ён не спыніўся і працягнуў: “Лябедзька сам упаў на зямлю, а супрацоўнікі міліцыі нават пальцамі да яго не дакрануліся. Пераступілі праз ляжачага, незразумела навошта, Лябедзьку і далей пайшлі выціскаць удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі зплошчы”. Але й гэтага падалося палкоўніку мала...

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле