Настаўнік, 03

Настаўнік

інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў

03

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-01

Выдавец: Ініцыятыўная група стваральнікаў сайта Nastaunik.info

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://nastaunik.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Што было? Што будзе? Навагоднія нататкі рэдактара Шаноўныя калегі! На Новы год прынята падсумоўваць падзеі ды рабіць прагнозы. Што адбылося ў адукацыі ў 2007 годзе, узгадаць няцяжка. Падзеяў было няшмат. Можна сказаць, нічога нечаканага. Агульны стан стабільнай стагнацыі грамадства з паступовым закручваннем ідэалагічных гаек не абмінуў і адукацыйную сферу. У познюю брэжнеўскую пару назіралася нешта падобнае, але ад нас Масква была далёка, рукі ейных спецслужбаў не такія ўжо і доўгія, і ні настаўнікі, ні адукацыйнае начальства не спяшаліся выконваць загады, фармалізаваўшы да смеху ўсе ідэалагічныя інстытуты і давеўшы стан падвойнай маралі да нормы грамадства. Зараз крыху інакш. Хапнуўшы глыток свабоды ў пачатку 90-х, не ўсе згаджаюцца надалей дыхаць спёртым паветрам застою, хаваць сваё сапраўднае жыццё і сапраўдныя думкі ў межах уласнай кухні. Ды і прастора інтэрнэту дазваляе мець праўдзівую інфармацыю пра свет, стан грамадства, палітычныя падзеі, культуру, літаратуру. Вось і падзялілася настаўніцтва на дзве катэгорыі. Першая – свабодныя людзі ў несвабоднай школе. Іх баяцца, паважаюць, ім зайздросцяць. Іх няшмат, але дастаткова, каб не згубіць наступнае пакаленне. Другая – канфармісты-баязліўцы. Яны баяцца. Яны зайздросцяць. Іх не паважаюць. Іх шмат. Перафразуючы Ўінстана Чэрчыля, гэта тыя 90 працэнтаў настаўнікаў, якія робяць кепскі імідж 10-ці астатнім.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Настаўнік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле