Настаўнік, 02

Настаўнік

інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў

02

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2007-11

Выдавец: Ініцыятыўная група стваральнікаў сайта Nastaunik.info

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://nastaunik.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Ці заменіць ідэалогія грамадзянскую адукацыю? Нядаўна ў размове з начальніцай раённага ўпраўлення адукацыі, я пачула фразу: “у нас государственная, а значит государева школа!” “Государем” гэтая кабета, натуральна, лічыла прэзідэнта, імем якога, яна забараніла настаўнікам раёна ўдзельнічаць у міжнароднай адукацыйнай праграме. Гэтая запалоханая і недаадукаваная жанчына, якую прызначылі кіраваць адукацыяй цэлага раёна, - тыповы прадукт ідэалагічнай апрацоўкі і грамадзянскага нігілізму. Каб наблізіцца да адказу на пытанне, пазначанае ў назве артыкулу, давайце разбярэмся з мэтамі грамадзянскай адукацыі і ідэалагічных дысцыплін, якія выкладаюцца ў навучальных установах. З першага погляду, ідэалагічныя дысцыпліны і грамадзянская адукацыя накіраваныя на адно і тое ж: стымуляванне патрыятызму, вызначэнне шляхоў падвышэння дабрабыту краіны, з якім звязаны і асабісты дабрабыт кожнага грамадзяніна. Але першае ўражанне можа быць памылковым. Таму давайце прыгледзімся ўважлівей.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Настаўнік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле