Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2003
Рэдактар: Бяспанскі С. І.
Выдавец: Магілёўскі цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій ЦФВіС упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі гарадскі савет Беларускага дабраахвотнага, Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Магілёўскае грамадскае аб’яднанне “Кола сяброў”
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Мэмуары
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Фотаздымкі прадастаўлены Магілёўскім хранікальна – дакументальным цэнтрам “Памяць” і з асабістага архіва аўтара. --
Выданьне знаёміць з гісторыяй і культурай Магілева і Магілеўшчыны. Гэта практычны дапаможнік для экскурсаводаў і проста для наведвальнікаў Магілева і яго ваколіцаў. Выданьне праз наглядныя формы спрабуе распавесьці пра амаль 750 гадовую гісторыю горада над Дняпром. Магілеў падаецца ў цікавым кантрасьце багатай сівой даўніны з савецкасьцю. Нажаль пра шмат якія помнікі выданьне гаворыць, як пра тыя, што не захаваліся, але пры гэтым аўтары спрабуюць зацікавіць наведвальнікаў унікальнасьцю і адметнасьцю Магілева. Асаблівая ўвага нададзеная праваслаўю, якое амаль бесперапынна прысутнічала ў горадзе, а таксама гісторыі расейскай і савецкай акупацыі. Адзін з маршрутаў цалкам і падрабязна распавядае пра баі каля Магілева ў ліпені 1941 года з дакладным пазначэньнем кожнага месца баёў і амаль поўным пералікам прозьвішчаў абаронцаў Магілева. Аўтар мае надзею, што прапанаваныя маршруты зацікавяць і заахвоцяць наведаць горад, які амаль што ня стаў сталіцай БССР.
Каталёг: Kamunikat.org