Вольная Бярозаўка, 2

Вольная Бярозаўка

бярозаўская незалежная газэта

2

Месца выхаду: Бярозаўка

Дата выхаду: 2008-04

Рэдактар: Стоьле Юліюш

Выдавец: Рэдакцыя газэты Бярозаўка за Свабоду

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Наша мова для нас сьвятая... Пачынаецца прыём дакумэнтаў на навучаньне дзетак у першыя клясы. Шмат у каго з бацькоў паўстае пытаньне у клясу зь якой мовай навучаньня аддаць сваё дзіця. Каб адказаць на гэта пытаньне зьвернемся да афіцыйных лічбаў. Так па выніках апошняга перапісу насельніцтва каля 80% насельніцтва назвалі роднай беларускую мову, зь іх каля 30% адказалі, што карыстаюцца беларускаю моваю ў паўсядзённым жыцьці. Па дадзеных міністэрства. адукацыі да 90% выпускнікоў школаў дзеля агульнага тэставаньня абіраюць менавіта беларускую мову Да таго ж, выхоўваючыся і навучаючыся на роднай беларускай мове, дзеткі вучацца любіць сваю мову сваю Радзіму, помніць і паважаць сваю гісторыю, вырастаюць сапраўднымі патрыётамі. Таму аддавайце сваіх дзетак у беларускамоўныя клясы. Як казаў Францішак Багушэвіч: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі.”

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Вольная Бярозаўка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле