Publication Place: Brussels
Publication Date: 2008-06-26
Publisher: Office for a Democratic Belarus
Copyright © 2007 by Office for a Democratic Belarus
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: http://www.democraticbelarus.eu Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Office for a Democratic Belarus
Андрэа Рыгоні заклікае знізіць кошты Шэнгенскіх віз для беларусаў Падчас пасяджэння палітычнага камітэта па Беларусі, якое адбылося ў рамках вясновай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, адмысловы дакладчык па Беларусі Андрэа Рыгоні заклікаў параламентароў падпісаць дэкларацыю за зніжэнне кошту шэнгенскіх віз для беларускіх грамадзян. Ніжэй прыведзены пераклад тэксту дэкларацыі: “Сярод еўрапейцаў беларусы вымушаны плаціць самую высокую цану – 60 еўра за аднаразовую Шэнгенскую візу. Гэта сума складае амаль траціну сярэднемесячнага заробку ў краіне. Кошт візы і бюракратычныя перашкоды ствараюць велізарныя цяжкасці для звычайных беларускіх грамадзян, асабліва студэнтаў, моладзі і бізнесоўцаў, калі яны спрабуюць ажыццявіць падарожжа па Еўропе, і яшчэ больш абмяжоўваюць іх кантакты з жыхарамі Еўразвязу.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Навіны для Беларусі