Абажур, 6-7 (43-44)

Абажур

Трымайся праўды

6-7 (43-44)

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2001-07-09

Рэдактар: Дзюба Уладзімір

Выдавец: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Copyright © 2005 by Беларуская асацыяцыя журналістаў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3690]

Навіны ў інтэрнеце Усё больш і больш людзей (пераважна моладзі) пачынаюць чытаць навіны не на папяровых носьбітах інфармацыі (то бок у газетах), а выкарыстоўваюць для гэтага інтэрнет. Сапраўды, гэта больш зручна для іх: ёсць магчымасць крыху расслабіцца, не сыходзячы з месца працы, і адначасова даведацца, што і як дзеецца ў свеце. Да таго ж інтэрнет ператварыўся ў крыніцу абсалютна свабоднай і нецэнзураванай інфармацыі (нібыта ствараўся згодна з арт.19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека), дзе кожны чалавек здольны знайсці тое, што яго цікавіць, і паглядзець на гэта не толькі з розных пунктаў погляду, часам радыкальна супрацьлеглых: правага і левага, а яшчэ зверху знізу, звонку і знутры — гэтаму спрыяе ізноў жа нецэнзураванасць інтэрнету. Інтэрнет-выданні таксама зацікаўлены ў «заходах» на старонкі навінаў — гэта павялічвае рэйтынг выдання ды колькасць паказаў рэкламы чытачу. Ад гэтага залежыць і папулярнасць сайта, і колькасць атрыманай ім рэкламы (а значыць — грошай).

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Пэрыёдыка: Абажур

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле