Народная Воля, 59-60 / 2008

Народная Воля

59-60 / 2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-04-18

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК "Народная Воля"

Copyright © 2008 by Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Анатоль Лябедзька: «Улюбым выпадку з'езд адбудзецца» На 20 красавіка прызначаны з'езд Аб'яднанай дэмакратычнай партыі. Аднак яшчэ ў мінулы аўторак (калі нумар газеты рыхтаваўся да друку) пытанне аб памяшканні так і не было вырашана. - Тэхнічнае пытанне пераўтварылася ў палітычнае, - сказаў "Народнай волі" старшыня АГП Анатоль ЛЯБЕДЗЬКА. - Мы выканалі ўсё, чаго ад нас патрабуюць закон і статут. Партыя зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі, на працягу некалькіх месяцаў праходзілі справаздачна-выбарчыя сходы, абласныя канферэнцыі, на з'езд вылучана 220 дэлегатаў. Аднак за 5 дзён да мерапрыемства нам так ніхто і не даў адказу, дзе мы можам правесці з'езд. Гарадскія ўлады парушылі закон. Бо павінны былі даць альбо станоўчы, альбо адмоўны адказ яшчэ ў панядзелак. Мы звярталіся да розных суб'ектаў гаспадарання і атрымалі 23 адмовы ў памяшканні. Хоць, натуральна, што дэ-факта пытанне вырашалася на ўзроўні Мінгар-выканкама. Я гэта расцэньваю толькі як правакацыю. Беларускія ўлады зрабілі ўсё, каб ці то сарваць з'езд, ці то стварыць максімальныя перашкоды ў яго арганізацыі і правядзенні. Аднак у любым выпадку з'езд адбудзецца, але гэта ўжо будзе мерапрыемства, якое не ўмяшчаецца ў дзеючае заканадаўства. Адказнасць за гэта мы ўскладаем на гарадскія ўлады, аб чым я і праінфармаваў генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча і міністра юстыцыі Віктара Галаванава.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле