Літаратурная Беларусь, 08 (216) 2024

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

08 (216) 2024

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2024-08

Copyright © 2024 by Літаратурная Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

З цэнтра Мінска дакладна на поўнач вядзе вуліца пад назовам Даўгінаўскі тракт, якая за кальцавой дарогай плаўна пераходзіць у шашу Р58. У сваю чаргу гэтая шаша з’яўляецца мадэрнізаваным і значна шырэйшым гістарычным Даўгінаўскім трактам. Новая шаша ўвабрала ў сябе 50 км старой дарогі. А разам з кіламетрамі да яе перайшлі славутасці і, натуральна, успаміны пра чатыры стагоддзі гісторыі тракта… Тут у пачатку ХІХ стагоддзя на рацэ Вяча быў пабудаваны папяровы млын, іначай кажучы — «паперня», на якой паўсаматужным чынам рабілі паперу, ад чаго і паселішча атрымала такую назву. Пасля паперню замяніў тартак, які працаваў ад таго ж вадзянога кола, якое круцілі воды ракі Вячы. Тройчы ў год праводзіліся ў Паперні шумныя фэсты, а ля схілу ў абалону ракі стаяла каменная карчма — адна са шматлікіх на Даўгінаўскім тракце. На паўночна-ўсходнім беразе вадасховішча Вяча, прыкрытая векавым хваёвым борам, захавалася частка парку былога фальварка Казіміраўка, які ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя набыў адстаўны генерал-лейтэнант, апякун Віленскага і Менскага вучэбных акругаў, а пазней дырэктар Мінскага рэальнага вучылішча Іван Самойла. Яго сын, Уладзімер Самойла (1878—1941), рыхтаваў Янку Купалу, тады яшчэ Яна Луцэвіча, для паступлення ў рэальнае вучылішча. І хоць «нічога з гэтага не выйшла», як узгадваў пазней паэт, аднак дружба паміж Уладзімерам Самойлам і Янкам Купалам адыграла ў лёсе апошняга немалаважную ролю.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле