Народная Воля, 55-56 / 2008

Народная Воля

55-56 / 2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-04-11

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК "Народная Воля"

Copyright © 2008 by Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Ад варот - паварот Еўрасаюз працягнуў яшчэ на год абмежаванне на ўезд на тэрыторыю краін ЕС шэрагу беларускіх чыноўнікаў, у ліку якіх і прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, а таксама замарожванне іх фінансавых рахункаў. Паводле паведамлення прэс-службы ЕС, "чорны" спіс чыноўнікаў пакінуты без змяненняў, хоць некаторыя з іх (напрыклад, Уладзімір Канаплёў і Алег Праляскоўскі ўжо пакінулі свае былыя пасады). Больш за тое, прадстаўнік прэс-службы падкрэсліў, што ў любы момант санкцыі могуць быць перагледжаны, а спіс - пашыраны ці скарочаны. "Падставай для перагляду санкцый будзе поўнае і безумоўнае вызваленне ў Беларусі палітзняволеных, а таксама правядзенне свабодных, сумленных і дэмакратычных выбараў восенню гэтага года", - падкрэсліў прадстаўнік прэс-службы. Нагадаем, санкцыі прадугледжваюць абмежаванне на ўезд на тэрыторыю краін ЕС шэрагу чыноўнікаў, а таксама замарожванне іх фінансавых рахункаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле