Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-04-04
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК "Народная Воля"
Copyright © 2008 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Андрэй Кім застаецца за кратамі 1 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы распачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да маладзёжнага актывіста Андрэя Кіма. Ён абвінавачваецца па 364-м артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі - "Гвалт або спроба гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі". Кім быў затрыманы 21 студзеня падчас мітынгу прадпрымальнікаў. За кратамі хлопец сустрэў свой 22. дзень народзінаў. У дзень пачатку судовага разбіральніцтва для таго, каб падтрымаць Андрэя Кіма, ля будынка суда сабралася каля 70 чалавек. Былі заўважаны экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч разам з жонкай Інай Кулей, палітыкі Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі, Павел Севярынец, прадстаўнікі амбасады ЗША ў Беларусі, шэраг маладзёжных актывістаў... У двор суда можна было трапіць, толькі паказаўшы дакументы. Прылеглую да будынка тэрыторыю "патрулявалі" людзі ў цывільным. Вялася відэаздымка ўсіх, хто прыйшоў на суд. Насупраць будынка суда стаяў міліцэйскі аўтобус са шчыльна занавешанымі вокнамі...
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля