Наша слова.pdf, 140 / 2024

Наша слова.pdf

140 / 2024

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2024-09-04

Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Даведачнае, багата ілюстраванае выданне пра Івацэвіччыну выйшла напярэдадні XXXI Дня беларускага пісьменства, які сёлета прайшоў у Івацэвічах, на Берасцейшыне. Пад адной вокладкай сабраны самыя шырокія звесткі пра старажытнае паселішча Івацэвічы, Івацэвіцкі раён, пра асобныя гістарычныя адрэзкі часу ў лёсе гэтага краю. Асобна вылучаны падрабязны расповяд пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў Івацэвіцкім раёне. З першых дзён акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі сустрэлі ў Косаўскім, Целяханскім і Быценскім раёнах (гэта ўсё тэрыторыя сучаснай Івацэвіччыны) шырокае народнае супраціўленне. Зараз пра тагачасныя падзеі нагадвае мемарыяльны комплекс партызанскай славы "Хаваншчына". Івацэвіцкі край - радзіма мастака і паэта Анатоля Галушкі, які з'яўляўся членам Сусветнай арганізацыі мастакоў-інвалідаў, якія малююць зубамі і нагамі. Персанальныя выстаўкі пры жыцці мастака прайшлі ў Івацэвічах, Берасці, Менску, Ганцавічах, Бярозе, Пружанах, на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У івацэвіцкай вёсцы Быцень нарадзіўся літаратуразнавец, фалькларыст, педагог Мікола Грынчык (1923 - 1999). Заполле - радзіма пісьменніка, краязнаўца, этнографа, збіральніка народнай лексікі Алеся Зайкі. З івацэвіцкай Гуткі - паэт і празаік Сцяпан Крываль. У 1957 годзе закончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу паэт і празаік Мікола Купрэеў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле