Народная Воля, 35-36 / 2008

Народная Воля

35-36 / 2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-03-07

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК "Народная Воля"

Copyright © 2008 by Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Лябедзька прыняў выклік Адзіны спіс кандыдатаў ад дэмакратычных сіл на наступных парламенцкіх выбарах амаль зацверджаны, але, падобна, кропкі ў ім ставіць яшчэ рана. Адзін з бліжэйшых паплечнікаў Аляксандра Мілінкевіча, ягоны дарадца па міжнародных справах Аляксандр Лагвінец днямі выступіў з нечаканай ініцыятывай. Ён прапанаваў старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку правесці ў Сухараўскай выбарчай акрузе Мінска праймерыз і высветліць, хто з двух прэтэндэнтаў мае большую падтрымку сярод выбаршчыкаў. Цікавыя ў гэтай сітуацыі дзве акалічнасці: па-першае - Анатоль Лябедзька ўжо афіцыйна зацвержданы кандыдатам у дэпутаты па данай акрузе, а па-другое ствараемы Мілінкевічам рух "За Свабоду" раней заяўляў, што не будзе вылучаць кандыдатаў на парламенцкіх выбарах. Сам спадар Лагвінец кажа, што нічога дзіўнага не адбылося. Паводле ягоных слоў, для жыхароў Сухарава ён не менш знаёмая фігура, чым Анатоль Лябедзька. Тым больш што ў 2004 годзе палітык ужо балатаваўся па ёй у дэпутаты парламента, у 2006-м - узначальваў мясцовы выбарчы штаб Аляксандра Мілінкевіча, а летась браў удзел у выбарах сталічных дэпутатаў па Сухараўскай выбарчай акрузе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле