Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-02-29
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК "Народная Воля"
Copyright © 2008 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
«У Беларусі я не адчуваю сябе ў бяспецы» Намеснік галоўнага рэдактара зачыненай уладамі недзяржаўнай газеты "Згода" Аляксандр Здзвіжкоў, які быў асуджаны на тры з паловай гады за перадрукоўку ў газеце карыкатур на прарока Мухамеда, стаў яшчэ адным палітзняволеным, якога на мінулым тыдні вызвалілі беларускія ўлады. Фармальна прыгавор быў зменены ў сувязі са змякчаючымі абставінамі - цяжкім станам здароўя яго маці. Праз некалькі дзён пасля вызвалення Здзвіжкоў сустрэўся з журналістамі і расказаў пра акалічнасці сваёй крымінальнай справы, пра ўмовы ўтрымання ў зняволенні і пра далейшыя планы. - Спачатку я хачу папрасіць у вас прабачэння за тое, што не з'явіўся перад брамай турмы на Валадарскага пасля свайго вызвалення, - сказаў Здзвіжкоў. - Я меркаваў, што супраць мяне можа быць учынена правакацыя. Вы ведаеце, у Беларусі існуе такая практыка, калі чалавеку выдаецца на рукі даведка аб вызваленні, а літаральна ля турэмнай брамы супраць яго ўчыняецца правакацыя, і яго зноў вядуць да следчага. Я проста перастрахаваўся.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля