Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2022
Рэдактар: Нядбай Таццяна - укл., Цісевіч Марта, Мярэжка Алеся
Перакладчык: Качуня Ігар
Мастацкі рэдактар: Міхневіч Уладзімер
Выдавец: Полацкія лабірынты
Памеры: 272 с.
ISBN: 978-83-67471-01-5
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва; Крыніцы
Copyright © 2024 by Максім Знак, Ігар Качуня - пераклад на беларускую мову, Pan Р., Полацкія лабірынты - выданне
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дадатковая даведка: Дзякуем за спрыянне і дапамогу з гэтым выданнем ПЭНу Нідэрландаў, а таксама Фонду культуры і адукацыі Алы Орса-Рамана. Асобная падзяка - серыі «Беларуская турэмная літаратура» і яе рэдактарцы Алене Лапцёнак.
Гэтая кніга - голас Максіма Знака, беларускага праўніка і літаратара, палітычнага зняволенага, які з 9 лютага 2023 года застаецца без права ліставання і спатканняў са сваякамі і абаронцамі. На пачатак траўня 2024-га ні сям’я, ні адвакат не маюць ніякай інфармацыі пра Максіма ўжо больш за 450 дзён. У міжнародным праве такое ўтрыманне кваліфікуецца як катаванне і называецца тэрмінам «інкамунікада». У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў яно стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі - адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека. Тэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і перадача рукапісаў яшчэ былі магчымыя. Частка твораў публікуецца ўпершыню. Насуперак абставінам, у цеснай камеры і цяжкіх умовах, Максім захаваў сілудуху і твор-чую свабоду, якія дазвалялі яму дасягнуць цераз краты шырокага прастору, спалучаючы іранічнае і сур’ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае. I - насуперак абставінам - чытач гэтай кнігі можа стаць часткай гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры, дзе пад кубачак гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачацца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўленыя.
Каталёг: Прыватны кнігазбор