Miejsce wydania: Кракаў
Data wydania: 2024
Redaktor: Бельская Лізавета
Opracowanie graficzne: Таўбкін Юры
Wydawca: Gutenberg Publisher
Wymiary: 238 с.
ISBN: 978-83-68016-08-6
Kategoria: Historia
Copyright © 2024 by Gutenberg Publisher, Алесь Белы
Księgozbiór: prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
На свеце напісана і выдадзена процьма кніг пра габрэйскую кухню. Самых розных – сур’ёзных, вясёлых, лёгкіх, грунтоўных, мудрагелістых, трагічных… А пра гісторыю кухні беларускай кніг зусім няшмат. І вось новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі на адной зямлі: селяніна, пана, местачковага рамесніка і гандляра. Як такое магчыма? А бо і пан, і жыд, і мужык – маючы розную свядомасць і розныя традыцыі – елі той самы крупнік. Або бабку. Або кішку. Хоць і гатавалі іх крыху па-рознаму, і елі пад розныя нагоды. Гэтая кніга – пра знакавыя супольныя стравы трох культур. Пра самы цымус. 15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў ад выдатнага знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага. Аўтарскія ілюстрацыі Юрыя Таўбкіна.
Autorzy białoruscy: Белы Алесь
Katalog: Прыватны кнігазбор