Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1952
Выдавец: Дзяржаўнае вьцавецтва БССР Рэдакцыя мастацкай літаратуры
Катэгорыя: Дзіцячая літаратура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [7616]
Iван Грамовіч нарадзіўся 26 ліпеня 1918 года ў вёсцы Закружка ў сялянскай сям’і. Скончыў у 1939 годзе літаратурна-лінгвістычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1939—1945 гг. у Савецкай Арміі, служыў у артылерыйскіх частках як палітработнік і камандзір. Друкаваў нарысы ў франтавых газетах. Працаваў у 1946—1953 гг. загадчыкам аддзела, адказным сакратаром часопіса «Беларусь», у 1953—1954 гг. адказным сакратаром часопіса «Маладосць». У 1956 г. закончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Быў у 1956—1957 гг. начальнікам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», у 1957—1958 гг. намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», у 1958—1969 гг. літкансультантам СП БССР, у 1970—1975 гг. намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вожык». Памёр 2 ліпеня 1986 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
Беларускія аўтары: Грамовіч Іван
Каталёг: MiOKB