Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1983
Мастацкі рэдактар: Жылін Я. І.
Выдавец: Юнацтва
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1983 by Юнацтва
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [862б 7286]
Мікола Гіль (сапр. Гілевіч Мікалай), нарадзіўся 15.06.1936 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Менскай студыі тэлебачання (1960-1961), літсупрацоўнікам, а потым загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1961-1972). Некаторы час загадваў аддзелам у рэдакцыі бюлетэня «Родная прырода» (1972), быў супрацоўнікам аддзела публіцыстыкі часопіса «Маладосць» (1972-1977). З 1977 г. - адказны сакратар, з 1982 г. - намеснік галоўнага рэдактара, з 1990 г. - галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1975 г.