Наша слова.pdf, 139 / 2024

Наша слова.pdf

139 / 2024

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2024-08-28

Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Наваградак, адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, з 23 па 25 жніўня святкаваў 980-годдзе з дня першага летапіснага згадвання. "Ходи Ярослав на Литву, а на весну заложил Новогород" - запіс аб гэтым быў зроблены ў 1044 годзе ў Сафійскім летапісе, сведчаць даныя занальнага дзяржаўнага архіва ў Наваградку. Як паказалі археалагічныя даследаванні дзяцінца, навакольнага горада, курганных пахаванняў, Наваградак на працягу XI-XIII стст. быў важным рамесным і гандлёвым цэнтрам Верхняга Панямоння. Гістарычнай пярлінай старажытнага горада з'яўляецца замак, будаўніцтва якога пачалося ў сярэдзіне ХІІІ стагоддзя і завяршылася ў пачатку XVI стагоддзя. Менавіта тут у 1253 г. (паводле іншых крыніц у 1252 г.) адбылася каранацыя князя Міндоўга. Згодна з легендай, князь і пахаваны на адным з гарадскіх узгоркаў. Тут жа, недалёка, у XIII стагоддзі Войшалк, сын Міндоўга, заклаў першы праваслаўны манастыр. Разбураны ў гады Першай сусветнай вайны, Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр адноўлены і стаў месцам паломніцтва. У гэтым манастыры ў XIV стагоддзі было напісана знакамітае Лаўрышаўскае Евангелле, факсімільная копія якога была выдадзена ў Беларусі ў мінулым годзе. У 1511 г. Наваградак атрымаў Магдэбургскае права, у 1595-м быў заснаваны гарадскі герб з выявай Арханёла Міхаіла, які і сёння з'яўляецца патронам горада. Крывавы след пакінулі тры гады акупацыі Наваградчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле