Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1989
Выдавец: Мастацкая літаратура
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка беларускай прозы
Памеры: 459 с.
ISBN: 5-340-00250-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [3141]
Васіль Гігевіч нарадзіўся году ў вёсцы Жыцькава Менскай вобласьці ў сялянскай сям’і. У 1969 годзе скончыў фізычны факультэт Харкаўскага ўнівэрсытэту і паралельна факультэт грамадзкіх прафэсіяў па спэцыяльнасьці журналістыка. Выкладаў фізыку ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскі раён Харкаўскай вобласьці. У 1970 стаў карэспандэнтам-радыёарганізатарам ашмянскай раённай газэты «Красное знамя». Працаваў інжынэрам Барысаўскага шклозавода (1970—1977). У 1979 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1979 па 1981 год працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», пазьней — у часопісе «Маладосьць», у 1988 годзе заняў пасаду загадчыка аддзела прозы часопіса. У 1992 годзе пачаў працаваць у часопісе «Полымя». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1977 году. Першае апавяданьне апублікаваў у 1972 годзе ў часопісе «Полымя». Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1982) за аповесьць «Жыціва». Для творчасьці характэрныя псыхалягізм, філязафічнасьць, умоўна-абагульненая форма мастацкага асэнсаваньня жыцьця.
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: MiOKB