Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-01-17
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК "Народная Воля"
Copyright © 2008 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Чакаем Лідэр незарэгістраванага "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч у Шклоўскай калоніі сустрэўся са сваімі бацькамі. Дашкевічы-старэйшыя спадзяюцца, што наступная сустрэча з сынам адбудзецца ўжо на свабодзе. "Ён, зразумела, худы, але спакойны, ні на што не скардзіўся", - паведаміў журналістам бацька Зміцера Вячаслаў Дашкевіч. I расказаў, што з калоніі яны забралі старыя рэчы сына і две вялікія сумкі лістоў. якія Зміцер атрымліваў у калоніі. Лісты, дарэчы, Зміцер Дашкевіч атрымлівае штодзённа ў вялікай колькасці. "Мы прыехалі на спатканне, дык сын сказаў, што ў той дзень ён атрымаў каля двухсот лістоў, ён не паспеў іх не тое што прачытаць, а нават адкрыць", - працягвае Вячаслаў Дашкевіч. Срок зняволення Зміцера Дашкевіча заканчваецца ў сярэдзіне сакавіка, таму будзем спадзявацца, што хутка Зміцер выйдзе на волю.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля