Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1997
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 350 с., іл.
ISBN: 985-02-0284-Х
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [5873]
Пасля зімы на шэрыя лясы, на знямелыя лугі і нівы спускаюцца зацяжныя вясеннія дажджы. Зусім не выпадкова пэтыя ачышчальныя, Цудадзейныя ліўні называюць у народзе зялёнымі. Травінка да травінкі, лісцік да лісціка, і вось ужо ўсюды, куды ні глянь, шалёна б’ецца ўваскрэшанае полымя вясны. Метафара, навеяная красавіцкім абуджэннем і росквітам зямлі, у поунай меры вызначае мастацкую і эстэтычную вартасць паэтычнага зборніка «Зялёныя дажджы», куды ўключаны выбраныя вершы з ранейшых кніг паэта.