Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1992
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 367 с.: іл.
ISBN: 5-340-01115-1
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [861]
Аповесць «Па Сеньку і шапка» абвострана і праўдзіва цераз самабытныя вобразы раскрывае трагічны лёс пасляваеннай вёскі, выразна высвечвае ўсе тыя праблемы, якія прывялі яе амаль да поўнага разбурэння, спарадзіўшы беспрасветную харчовую нястачу сёння. Месца і час дзеяння ў аповесці «Уратуй ад нячыстага» пазначаны канкрэтна: «палескі гарадок над рэчкай Цною, 1980 год». Без поспеху ў Маскве прайшлі Алімпійскія гульні, у аўтамабільнай катастрофе загінуў П. М. Машэраў, дасягнуў эпагею брэжнеўскі застой. У грамадстве спеюць канфлікты, незадаволенасць, а партыйныя важакі займаюцца словаблуддзем. У апавяданнях узнімаюцца вострыя праблемы сучаснасці.