Месца выхаду: Мюнхэн
Дата выхаду: 1954
Выдавец: Выдавецтва Бацькаўшчыны
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [1298], [5007], [5008], [5009], [5010], [5011], [7361]
Лукаш Калюга (запраўднае імя й іхрозьвішча Кастусь Вашьша) нарадзіўся ў 1909 годзе ў сяле Скварцы, каля м. Койданава на Меншчьше. Быўшы яшчэ зусім малым, страціў абаіх бацькоў і гадаваўся ў сям’і дзядзькі, даволі заможнага (як і Калюгавы бацькі былі) селяніна. Вучыцца пачаў Калюга ўжо ў пару г. зв. «беларусызацыі» ў БССР і, такім парадкам, школы небеларускай (расейскай ці польскай) зусім не праходзіў. У 1928 годзе Калюга скончыў Койданаўскую беларускую школу-«сямігодку». Яшчэ вучням апошніх клясаў гэтае школы, Калюга захапляецца вельмі пашыранай тады краяведнай працай, пачынае запісваць народныя песьні й іншыя фальклёрныя творы свае мясцовасьці, а таксама і асабліва — словы й звароты народнае мовы. Назьбіраныя матар’ялы адсылае ў Інстытут Беларускае Культуры (папярэднік Беларускае Акадэміі Навук) у Менск, дзе яны спатыкаюць вьісокую ацэну, як лешпыя з прысыланых у Інстытут матар’ялаў як з гледзішча зьместу й мовы, гэтак і з боку дакладнасьці й акуратнасьці запісу.
Каталёг: MiOKB