Рублеўская Людміла, Сутарэнні Ромула

Сутарэнні Ромула

Раман

Рублеўская Людміла

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2024

Мастацкі рэдактар: Палынскі Ігар

Выдавец: Фонд Kamunikat.org

Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар

Памеры: 11:05:25

ISBN: 978-83-67937-33-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Audiobook

Copyright © 2024 by Людміла Рублеўская, Кацярына Ваданосава, Аляксандр Ясінскі - музыка, Фонд Kamunikat.org

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Чытае: Кацярына Ваданосава, музыка: Аляксандр Ясінскі

Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка - гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org - З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... "Сутарэнні Ромула" - поўная супрацьлегласць такім кнігам. Раман вельмі дынамічны, насычаны сюжэтнымі ніткамі, іх перапляценнямі, повязямі... Гэта напраўду цікавая кніга. Калі я чытала яе, мне падавалася, што я нагбом п'ю шклянку халоднай вады ў спякотны дзень: хутка, прагна, з азартам. Розныя гістарычныя эпохі, блізкія і далёкія адначасова, яскрава прапісаныя героі, якім мы спачуваем, якіх разумеем, з якімі смяемся і плачам, ненавідзім ды кахаем... Для мяне чытво было лёгкім, хаця гэта абсалютна не значыць, што раман напісаны кепска. Наадварот: калі ёсць адчуванне, што аўтар гарэў, пакуль пісаў (як Вячка Скрыніч, адзін з герояў, "дэміург" сюжэта і падзей "Сутарэнняў"), то і ты будзеш гарэць, чытаючы такую кнігу. Мне было лёгка і прыемна агучваць яе, нягледзячы на неспрыяльную для захавання спакою гістарычную канву рамана - канстатуе Кацярына. Паслухайце і пераканайцеся, што Каця не памыляецца!

Відэа: Кнігі бяз літар

Беларускія аўтары: Рублеўская Людміла

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Сутарэнні Ромула, частка 1    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Сутарэнні Ромула, частка 2    play