Свабодны Салігорск, 17

Свабодны Салігорск

незалежныя газэта

17

Месца выхаду: Салігорск

Дата выхаду: 2007-12

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Адмена ільготаў: што губляю я? Cацыяльная палітыка правальваецца Ад 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў.То бок сацыяльных субсыдый, да якіх насельніцтва звыклася з часоў Савецкага Саюзу. За што галасавалі на ўсіх рэфэрэнудмах і выбарах. За што любяць прэзыдэнта. Закон закране амаль траціну насельніцтва Беларусі – каля трох мільёнаў чалавек. Такім чынам дзяржава зэканоміць амаль 500 мільёнаў даляраў. Лукашэнка: “У нас праблем яшчэ шмат, дзяржаўная машына працуе з напругай.. Нам трэба знайсці 2,5-3 млрд даляраў, нам трэба выйсці на станоўчае сальда зьнешняга гандлю.” Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч: “Патрэбна неадкладная адмова ад неэфэктыўнай адміністрацыйна-каманднай мадэлі эканомікі. Патрэбна новая эканамічная палітыка. Яна, безумоўна, павінна быць сацыяльна арыентаванай,але заснаванай на рынкавых прынцыпах.”

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Свабодны Салігорск

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле