Свабодны Салігорск, 13

Свабодны Салігорск

незалежныя газэта

13

Месца выхаду: Салігорск

Дата выхаду: 2007-10

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Прадпрымальнікі падазраюць службоўцаў у змане Падобна, што Салігорская вэртыкаль разглядае дробны бізнэс як рахманую «дойную карову». Але і яна, аказваецца, можа баднуць. На днях прадпрымальнікаы з муніцыпальнага рынку «Кастрычніцкі» абвясьцілі аб раптоўным падвышэньні арэнднага поплатка на 0,5 эўра за квадратны мэтар гандлёвага пляца. Рьнак новы, толкам не абсталяваны, нават электрычнасьць на гандлёвыя шэрагі яшчэ не падведзена. Няма і належнай аховы ў начны час. Ад гэтага частка ІП ужо адчула фінансавыя страты. Тады з чаго б плаціць больш? Усё растлумачыў на агульным зборы рынку дырэктар ЖКГ-Коыплексу Ігар Дзялендзік. Маўляў, рынак - структурная адзінка гэтага прадпрыемства. А апошняе набрала на розныя патрэбы крэдыты ў слоіку. Грошай на пагашэньне бракуе. Прадпрымальнікаў гэты довад не пераканаў. Спыталі, чаму службоўцы парушаюць указ Прэзыдэнта за № 1/6336 ад 25 сакавіка 2005 года, паводле якога арэндная стаўка на рынку ў гарадах абласнога падначаленьня не павінна перавышаць пяць эўра, якія яны пакорліва і выплачвалі. На што прадстаўнікі райвыканкама і галоўны эканаыіст ЖКГ-Коыплексу адказалі, што гэты ўказ «Аб неадкладных мерах па падтрымцы прадпрымальніцтва» дакранаецца толькі прыватньгх рынкаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Свабодны Салігорск

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле