Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2024-06
Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Ганна Сурмач, грамадская дзяячка і гісторык, старшыня Рады ЗБС “Бацькаўшчына” ў 1993–1999 гг. Ад пачатку кантактаў ззамежнымі суродзічамі ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя Васіль Быкаў з вялікай павагаю і цікавасцю ставіўся да беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму і ўладкоўваць новае жыццё на чужыне. Іхны патрыятызм, глыбокая нацыянальная свядомасць, якую эмігранты захавалі праз усё жыццё, адпавядалі ягоным поглядам на нацыянальную беларускую справу. Калі ў 1990 годзе ўзнікла ініцыятыўная група пад кіраўніцтвам Яўгена Лецкі, якая задумала стварыць “Згуртаванне беларусаў свету (ЗБС) “Бацькаўшчына”, Васіль Уладзіміравіч актыўна падтрымаў гэтую важную справу і ўзяў удзел ва ўстаноўчай канферэнцыі. Тады яго выбралі на пасаду першага прэзідэнта арганізацыі. Сваім аўтарытэтам і рэальнай працаю Быкаў моцна падтрымліваў Згуртаванне ў першыя гады дзейнасці. У канцы 1992 года кіраўніцтва ЗБС “Бацькаўшчына” прыняло адказнае рашэнне – правесці ў Мінску І з’езд беларусаў свету.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце