Дзеяслоў, 127

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

127

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2023-12

Рэдактар: Сачанка Барыс

Выдавец: Літаратурна-мастацкі Фонд Нёман

Памеры: 340 с.

ISSN: 2076-1309

Copyright © 2023 by Літаратурна-мастацкі Фонд Нёман

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім выданьням, дзе ўстаноўленая жорсткая ідэалагічная цэнзура і дзяржаўны кантроль над творамі, што друкуюцца. Вясной 2002 года Міністэрства інфармацыі РБ правяло рэарганізацыю літаратурна-мастацкіх выданьняў, у выніку якой усе літаратурныя часопісы былі пазбаўленыя права на юрыдычную, эканамічную і творчую самастойнасьць і аб’яднаныя ў так званы холдынг “Литература и искусство”. Галоўнай мэтай стварэньня холдынгу было ўстанаўленьне дзяржаўнага кантролю над літаратурным працэсам у краіне. На месца звольненых галоўных рэдактараў часопісаў былі прызначаныя лаяльныя ўладам кіраўнікі. На знак пратэсту многія пісьменьнікі – супрацоўнікі калектываў звольніліся з рэдакцыяў. Нягледзячы на цяжкасьці, часопіс “Дзеяслоў” зарэгістраваны ў Міністэрстве інфармацыі РБ і выходзіць афіцыйна і рэгулярна – раз на два месяцы. Зь 2005 года на часопіс можна падпісацца па ўсёй краіне празь дзяржаўнае аб’яднаньне “Белпошта”. Аднак праблемы з распаўсюдам застаюцца, бо дзяржаўныя манапалісты “Белсаюздрук” і “Белкніга” адмаўляюцца па надуманых прычынах распаўсюджваць часопіс у розьніцу па краіне.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле