Загаловак на мове арыгіналу: Ліда
Месца выхаду: 2024-07-17
Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Адзін з найбуйнейшых лідскіх храмаў па вул. Астроўскага мае сваю ўнікальнасць: пад яго скляпеннямі размясціліся адразу два храмы. Адзін - асноўны, у верхнім ярусе - у гонар Усіх святых. А другі - ніжні і меншы храм - у гонар вялікапакутніка і цаліцеля Панцеляймона. У храм практычна штодня прыходзіць мноства лідзян, а святы вялікапакутнік і цаліцель Панцеляймон асабліва ўшанаваны вернікамі. Святы вядомы як лекар-цудатворац, які вяртаў людзям здароўе з дапамогай хрысціянскай веры і малітваў. Усё сваё жыццё ён прысвяціў хворым, убогім і бедным. За свае добрыя справы быў жорстка пакараны імператарам Максіміянам. Пасля мошчы святога разашліся па ўсім свеце і сталі аб'ектам глыбокай пашаны. Да яго звяртаюцца з малітвамі пра збавенне ад хвароб, дараванне душэўнага і цялеснага здароўя. Ідэя ўвекавечыць памяць вялікага святога і хрысціянскага лекара з'явілася ў настаяцеля храма протаіерэя Уладзіміра Яроміча ўжо даўно. Аднак рэалізаваць яе было зусім няпроста. Ад ідэі да ўвасаблення прайшло больш за пяць гадоў. А дапамагло ў гэтай добрай справе лідскае прадпрыемства "Хавер BY". Стараннямі мецэната помнік быў выраблены далёка за межамі нашай краіны, пасля чаго дастаўлены ў Ліду. Пастамент жа выканаў лідскі скульптар Рычард Груша.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf