Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2024-07-10
Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
6 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай падчас сёлетняга фэсту адбылося прысвячэнне Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Яно адбылося па ініцыятыве Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага з нагоды 125-гадовага юбілею з часу інтранізаці Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў паўсюдным Касцёле, што адбылася на заклік Папы Льва ХІІІ. Прысвячэнню папярэднічала духоўная падрыхтоўка на працягу года, які быў таксама Годам падзякі Маці Божай за 25-годдзе з часу каранацыі цудудзейнага Будслаўскага абраза папскімі каронамі, што адзначалася год таму з удзелам Папскага Легата кардынала Клаўдыё Гуджэроці. Духоўнае значэнне акту прысвячэння Касцёла на Беларусі Сэрцу Езуса растлумачыў удзельнікам Будслаўскага фэсту арцыбіскуп Станеўскі ў гаміліі, прамоўленай ім падчас святой Імшы ўначы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf