Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2024-07-04
Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Знакавай датай адзначаны для нашай краіны 2024-ты год - 80-мі ўгодкамі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у філіяле "Лідская гарадская бібліятэка № 4" адбылося гістарычнае дасье "Ганарымся мы гісторыяй сваёй" сумесна з аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ "ЛРТЦАН". На мерапрыемства быў запрошаны ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Удовік Мікалай Анісімавіч, які падзяліўся сваімі ўспамінамі пра ваенныя гады. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што мір і суверэнітэт - самая вялікая каштоўнасць народа. Гэта тое, за што нашы продкі аддалі жыццё і тое, што мы любым коштам абавязаны захаваць і перадаць новым пакаленням. Бібліятэкар распавяла дзецям пра святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, нагадала гісторыю паходжання назвы нашай краіны, пазнаёміла з традыцыямі беларускага народа.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf