Беларусы ў свеце, 5 (264) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

5 (264) 2024

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2024-05

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Увечары 16 мая ў Вільні сабраліся сябры і паплечнікі беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў “Белага Легіёну”, камандзіра падраздзялення батальёна “Волат” Палка Каліноўскага Міраслава “Мыша” Лазоўскага. Год таму Міраслаў загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў ва ўкраінскім Бахмуце. Вечарына памяці праходзіла ў Му­зеі акупацыі Літвы. Вядоўца імпрэзы, журналіст, кнігавыдаўца, заснавальнік беларускай бібліятэкі “Камунікат” Яраслаў Іва­нюк нагадаў пра самыя вядомыя фак­ ты з жыцця Міраслава Лазоўскага: “Мірык удзельнічаў у розных мітынгах беларускай апазіцыі, у тым ліку вяс­ной 1999 года ў Маршы Свабоды, пасля якога яму прысудзілі суткі. У 2000­м яму прысудзілі штраф за дзейнасць ад імя незарэгістраванай аргані­зацыі. Пасля гэтага ён вельмі актыў­на ўключыўся ў дзейнасць незалеж­ных беларускіх арганізацый, найперш Згуртавання беларусаў свету “Баць­каўшчына”, пазней кампаніі “Буд­зьма беларусамі!”, з 2012 года заняў­ся кнігавыдавецкай дзейнасцю, рас­паўсюдам літаратуры, стаў супрацоўнікам выдавецтва “Беларус­кі кнігазбор”. Быў падазраваны па справе выбуху на Стэле, пазней быў фігурантам “Справы патрыётаў” – яму падкінулі ў багажнік машыны зброю. Меўся быць гучны паказны працэс, які, на шчасце, не адбыўся. Быў удзельнікам 7­га З’езда бела­русаў свету. Увосень 2021­га, калі ліквідаваліся многія незалежныя арганізацыі, Мірык вырашыў эваку­явацца ва Украіну. Калі пачалася вай­ на, ён захацеў уступіць у шэрагі бай­цоў, якія змагаліся

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле