Беларусы ў свеце, 4 (263) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

4 (263) 2024

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2024-04

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Кніжная серыя “Бібліятэка Бацькаўшчына”, заснаваная Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе, сёлета адзначае 20­гадовыюбілей. Серыя стваралася змэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару, што ў святле вялікай новай хвалі эміграцыі пасля 2020­га зрабілася яшчэ больш актуальным. Яшчэ ў 2004 годзе патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэ­ма беларускай дыяспары была слаба даследавана ў Беларусі. Амаль тра­ціна нашай нацыі жыве па­за межамі краіны. Многія беларусы, з’ехаўшы з краіны, не перарывалі з ёй повязь: засноўвалі беларускія асяродкі, шко­лы, цэрквы. Яны не толькізахоўвалі ізахоўваюць сваю беларускасць, але з’яўляюцца іміджавымі цэнтрамі Бе­ларусі ў краінах свайго пражывання. Але ў самой Беларусі іхны ўнёсак у развіццё беларускай нацыі заставаў­ся малавядомым. Таму часткова ролю па вывучэнні гісторыі і сучаснасці беларускай дыяспары ўзяло на сябе “Згуртаван­не беларусаў свету “Бацькаўшчына”, заснаваўшы серыю “Бібліятэка Ба­цькаўшчыны”. Кнігі серыі – спосаб зрабіць беларускае замежжа бліжэй­шым для суайчыннікаў у Беларусі і новых эмігрантаў, даць магчымасць навукоўцам і проста зацікаўленым асобам атрымаць інфармацыю па гісторыі, літаратуры, адукацыі, дру­ку і іншых аспектах жыцця беларусаў у розных краінах свету. За гэты час у межах серыі выйш­ла каля 50 кніг: архівы, мемуары, да­ кументы, успаміны, выбраныя ма­стацкія творы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле