Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2024-06-19
Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Гонар беларускай нацыі - Васіль Быкаў. Адзін з плеяды слынных беларускіх творцаў позняга СССР і ранняй Рэспублікі Беларусь. Гэтыя слаўныя дзеячы беларускай культуры без усякага сумнення пайшлі ў змаганне за незалежную краіну. Яны трацілі ўсё: зоркі, ордэны, медалі, прэміі, пасады, персанальныя пенсіі, але Беларусь была перад усім. Яны ішлі, як Хрыстос на крыж. Крыж у кожнага быў свой, адпаведна асобе, але ён быў у кожнага. Васіль Уладзіміравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён - 22 чэрвеня 2003, в. Бараўляны, Менскі раён, Беларусь) - беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Другой сусветнай вайны, капітан. Народны пісьменнік Беларусі. Большасць твораў - аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас Другой сусветнай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf