Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2024-06-05
Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
30 траўня Эўхарыстыяй у катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя распачалося ў Гародні святкаванне ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыстуса. Як паведаміла прэс-служба Гарадзенскай дыяцэзіі, на святой Імшы сабралася вялікая колькасць вернікаў з усіх парафій горада. Узначаліў цэлебрацыю біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч, канцэлебравалі яе каад'ютар Гарадзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй і духавенства гарадзенскіх парафій. Сярод удзельнікаў літургіі былі дзеці, якія сёлета прыступілі да Першай Камуніі. На пачатку Імшы біскуп Гарадзенскі адзначыў важнасць гэтага дня, калі вернікі праслаўляюць Езуса Хрыстуса, вучацца любові, утвараюць супольнасць паўсюднага Касцёла. Біскуп Уладзімір Гуляй у гаміліі прапанаваў падумаць у гэтую ўрачыстасць аб тым, якія скарбы пакінуў людзям Езус Хрыстус у каштоўнай спадчыне - Эўхарыстыі. Першым з гэтых скарбаў іерарх назваў Найсвяцейшае Сэрца Езуса - "месца, якое абрала сабе любоў".
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf