Новы Час, 18/2008

Новы Час

масава-палітычная газэта

18/2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-06-06

Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей

Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск

Copyright © 2008 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Дэградацыя Пра трывожныя прыкметы духоўнай дэградацыі нашага грамадства апошнім часам узгадваюць усё часцей і часцей: сацыёлагі і псіхолагі, пісьменнікі і журналісты, медыкі і юрысты, палітыкі і грамадскія дзеячы. Пераважна з нагоды п’янства, побытавых забойстваў, кінутых дзяцей, забытых бацькоў, сямейных войнаў за жыллё і грошы… Падобнымі замалёўкамі поўняцца многія выданні. Ды і, бадай, у кожнага з нас набярэцца добры тузін такіх гісторый з нашага бліжняга кола зносін — працоўных, сямейных, суседскіх. Вось і яшчэ адзін крытэрстану грамадства: знакаў перамен да лепшага асабліва не праглядаецца, а знакаў духоўнай дэградацыі — усё больш. Помняцца, не адпускаюць чатыры гісторыі з майго двара — утульнага зялёнага трохкутніка паміж дамоў у цэнтры сталіцы. Бо кожнага з герояў я ведаў з маладосці. Дамы старыя, і жыхары іх захавалі даўнюю традыцыю суседскіх камунікацый: здароўкацца, перакінуцца слоўцам, у побытавых дробязях дапамагчы. Эдуард — выбітны майстра па рамонту аўтамабіляў. Усё блізкае і дальняе наваколле аўтааматараў, ад старэнькіх «жыгулёў» да новых «мерседэсаў», імкнулася трапіць да яго. Але гэта была яго апошняя жыццёвая прыступка, на якую ён, інжынер з дыпломам палітэху, паступова скаціўся з пасады начальніка гаража аднаго з буйных банкаў. Але Майстрам ён быў толькі ў прамежках ад запою да запою, якія рабіліся ўсё карацей. А там — адна побытавая траўма, другая, інваліднасць, смерць. У 52 няпоўныя гады.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле